• ул. Карла Маркса, 21, офис 10Н, 220030, г. Минск, Республика Беларусь

    Юридический адрес: ул. Фрунзе, 5, каб. 111, г. Минск, 220034, Республика Беларусь

Мы, маладыя партыйцы моладзевага руху «Іскра» Беларускай партыі «Белая Русь» – юнакі і дзяўчаты з усіх куткоў Беларусі, – сабраўшыся сёння на свяшчэннай зямлі Боркаў, якая стала апошнім прытулкам для амаль дзвюх тысяч мірных жыхароў, схіляючы галовы перад памяццю пра іх, у знак нашага добраахвотнага абавязка перад нашымі продкамі і нашчадкамі, хочам прынесці тут, у падножжа мемарыяла “Боркі”, сваю урачыстую клятву.

Мы, маладыя партыйцы моладзевага руху «Іскра» Беларускай партыі «Белая Русь» урачыста клянемся глыбока паважаць подзвіг кожнага, хто абараняў нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, памятаць пра кожную спаленую вёску, кожны канцлагер, кожнага закатаванага і расстралянага беларуса.

Клянемся!

Клянемся рабіць усё, каб не дазволіць вайне павяртацца на беларускую зямлю, каб імёны герояў вайны, падполля и тылу, іх вялікі ахвяр раптам былі пазабытыя.

Клянемся!

Клянемся шанаваць кожны дзень жыцця пад мірным небам, берагчы свае сем'і, свае гарады і вёскі, будаваць сваёй працай мірную, моцную і незалежную Беларусь, каб ніводная маці больш не плакала па сваім сыне, а кожны сын быў гатовы ў любы момант устаць на абарону Айчыны.

Клянемся!

Клянемся будаваць нашую нацыянальную свядомасць на сапраўднай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, абараняць гістарычную памяць і праўду пра яе ад любых скажэнняў і фальсіфікацый, не пакідаць без адказу хлуслівыя намаганні прыменшыць ці ачарніць подзвіг савецкага народа.

Клянемся!

Мы прымаем на сябе гэтыя абавязкі з усёй годнасцю і адказнасцю. Гэтая клятва – аснова нашай дзейнасці і руплівай працы на карысць Беларусі. Клянемся быць вернымі сваім абавязкам ва ўсіх абставінах і трымаць адказ за кожнае слова з гэтай клятвы перад тымі, хто аддаў нам сваё жыццё, і перад тымі, хто будзе жыць пасля нас.

Клянемся!

Ніхто не забыты, нішто не забыта. Вечная слава героям!

Мы памятаем. Мы дзейнічаем. Мы адказваем за будучыню нашай Беларусі прама зараз, бо час абраў нас!