• ул. Карла Маркса, 21, офис 10Н, 220030, г. Минск, Республика Беларусь

    Юридический адрес: ул. Фрунзе, 5, каб. 111, г. Минск, 220034, Республика Беларусь

3 ліпеня — гэта дзень нашай нацыянальнай годнасці, дзень, калі мы пацвердзілі свае правы быць суверэннымі і вольнымі гаспадарамі на сваёй зямлі. Гэтая дата сімвалізуе не толькі перамогу, але і непахісную волю нашых продкаў, якія захавалі для нас магчымасць будаваць мірную і квітнеючую краіну.

Сёння незалежнасць — гэта наша агульная справа. Гэта наша праца, наша адказнасць перад будучымі пакаленнямі і наша здольнасць разам захоўваць суверэнітэт у гэты складаны час. Мы — спадчыннікі вялікай гісторыі, і наш абавязак — захаваць мір, парадак і стабільнасць, тое, што мы сёння ствараем і  абараняем.

Жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, непагаснай веры ў поспех нашай краіны, дабрабыту і спакойнага неба над галавой! 

Як заўсёды падкрэслівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашанка: «Будуем краіну разам, захоўваем незалежнасць разам, і менавіта ў гэтым наша сіла!»