Аб размеркаванні кампетэнцый старшынь выканкамаў базавага ўзроўню
р.
р.
Тэма размеркавання паўнамоцтваў і вызначэння кампетэнцый старшынь выканкамаў базавага ўзроўню, якая ўзнімалася на мінулым тыдні падчас нарады ў Прэзідэнта і вынікам якой стала навіна аб з’яўленні ў хуткім часе адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы, асабліва актыўна абмяркоўваецца на месцах. Гэта неабходна для таго, каб дакладна разумець, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў. Акрамя таго, прававое рэгуляванне паўнамоцтваў гэтай катэгорыі службовых асоб дазволіць пазбегнуць спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і межаў кампетэнцыі. Аб гэтым гаварыў Прэзідэнт, гэта выдатна разумеюць і прадстаўнікі мясцовай улады, і выканаўчай, і заканадаўчай, бо, як правіла, выканкамы і саветы ў сваім рэгіёне разам вырашаюць пастаўленыя задачы, разам працуюць на развіццё тэрыторыі і дабрабыт людзей. З прадстаўнікамі заканадаўчай улады рознага ўзроўню карэспандэнты МС і пагутарылі аб гэтым.
Старшыня Магілёўскага гарсаваета, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Максім Гурын лічыць, што ўказ закране і заканадаўчую ўладу на месцах: — Кіраўнік дзяржавы выразна бачыць значнасць і значэнне кіраўнікоў вертыкалі ўлады. Як ён іх называе, гэта прэзідэнты на сваіх адміністрацыйных участках. Разумеючы ступень адказнасці кіраўнікоў на месцах, Аляксандр Лукашэнка ведае, як важна павысіць іх кампетэнцыі. Указ будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы органаў улады на месцах і надасць новы імпульс у развіцці адміністрацыйных тэрытарыяльных адзінак. Кіраўнікі рэгіёнаў атрымаюць эфектыўныя рычагі кіравання на месцах, а разам з гэтым узрасце і ўзровень іх адказнасці. Зразумела, што павышэнне эфектыўнасці работы выканаўчай улады дасць дадатковыя магчымасці і дэпутатам для ажыццяўлення іх паўнамоцтваў. Бо выканаўчая і прадстаўнічая ўлады заўсёды былі адзінай камандай у вырашэнні надзённых праблем. Шчыльна ўзаемадзейнічаючы з органамі выканаўчай улады ў інтарэсах насельніцтва, мы таксама атрымаем эфектыўны рычаг у рабоце па рэалізацыі наказаў нашых выбаршчыкаў.