У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, члены раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” , кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Уручаючы партыйныя білеты, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, член партыі “Белая Русь” Наталля Міхалкевіч адзначыла, што прыемна, калі колькасць Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” папаўняецца актыўнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі нашага краю, каб разам рабіць добрыя справы на карысць Радзімы. Слоган партыі “Стварай адзінства, спасцігай ісціну, адкрывай будучыню з намі” – з'яўляецца адлюстраваннем асноўных прыярытэтных напрамкаў яе дзейнасці.
– Ва ўмовах сучаснасці як ніколі важна трымацца разам, аб'яднаўшыся вакол агульнай мэты. У адзінстве – залог годнай будучыні. Усе мэты, якія ставяць перад сабой Беларуская партыя, Карэліцкае аддзяленне, будзем выконваць якасна і добрасумленна, – адзначылі новаспечаныя члены партыі з Красненскай сярэдняй школы Юлія Скварада, Юрый Юрчык і Алена Кажамякіна.