Прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, тэрытарыяльнага цэнтра, палітычнай партыі «Белая Русь» і грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» завіталі да залатой юбіляршы, каб павіншаваць з прыгожай датай, пажадаць моцнага здароўя і доўгага веку.
Ганна Якаўлеўна пражыла няпростае жыццё, поўнае шчаслівых і трагічных падзей. Аднак насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням, у сваім пачэсным узросце яна жыве клопатам пра сваіх родных, якія штохвілінна ахінаюць яе ўвагай і любоўю, з радасцю сустракае гасцей, дзеліцца жыццёвай мудрасцю і сакрэтамі шчаслівага жыцця і доўгага веку.