Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый "Беларускі саюз жанчын" і "Белая Русь", а таксама раённага аддзялення партыі "Белая Русь" правялі працоўную акцыю.
Актывісты грамадскага руху добраўпарадкавалі і пафарбавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, размешчаныя ў дваровых тэрыторыях шматпавярховак па вуліцы Каралёва і тым самым далучыліся да добрай справы навядзення парадку ў Год добраўпарадкавання.
Разам мы ў стане зрабіць Петрыкаўшчыну дагледжаным, утульным і квітнеючым куточкамі Беларусі!
Далучайцеся, землякі, да агульнай справы добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі! Хто, калі не мы?